6 сакавіка 2026 года – 100 гадоў з дня нараджэння Анджэя Вайды.

Анджэй Вайда (1926 – 2016 гг.)  — польскі тэатральны дзеяч і кінарэжысёр –  нарадзіўся 6 сакавіка 1926 года ў Сувалках Беластоцкага ваяводства.  Ён лаўрэат прэстыжных кінаўзнагарод, у тым ліку: уладальнік Залатой пальмавай галіны ў Канах (1981 г.) і "Оскара" (2000 г.).

Вайда зняў каля 40 фільмаў, некаторыя з якіх сталі класікай сусветнага кіно. У 1999 г. ім быў зняты фільм “Пан Тадэвуш” па аднайменнай паэме Адама Міцкевіча, якую ён лічыў сваім галоўным творам. Гэта нацыянальная эпапея, якая расказвае пра Польшчу часоў напалеонаўскіх войнаў, — вяршыня польскай літаратуры.

У адным з інтэрв’ю Вайда сказаў: “Інтуіцыя падказала мне, што палякі жадаюць убачыць шэдэўр сваёй нацыянальнай паэзіі на роднай мове, вярнуцца ў рамантычнае стагоддзе дзяцінства нацыі. Адам Міцкевіч ідэалізаваў мінулае, зрабіўшы яго больш паэтычным. Я нібы ўбачыў будучы фільм у цэлым, ён стаў у мяне перад вачыма — з акцёрамі, дэкарацыямі. Астатняе было справай рэжысёрскай тэхнікі, якой я займаюся, дзякуй Богу, вось ужо 45 гадоў. «Пан Тадэвуш» — найважнейшы фільм у маім жыцці”.

На экспозиции нашего музея более 450 экспонатов!

Экскурсии проводим на белорусском, русском, польском языках.

Услуги и цены

2026 © Учреждение культуры
«Дом-музей Адама Мицкевича в г. Новогрудке»