Сёння ў Дом-музей Адама Міцкевіча завітаў вядомы ў нашым горадзе фатограф са шматгадовым вопытам М.К. Касабукін.
Ён расказаў студэнтам Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа аб памятных мясцінах Навагрудчыны, у тым ліку аб гісторыі вуліцы Міцкевіча, як яна выглядала ў розныя гады.
Змянілася эпоха, і аблічча вуліцы зведала значныя трансфармацыі. Нягледзячы на багацце новых пабудоў, горад захоўвае высокую прывабнасць для турыстаў. Асноўным фактарам цікавасці застаецца "дух даўніны", які праступае скрозь сучасную забудову і стварае ўнікальную атмасферу, якая спалучае ў сабе гістарычную памяць і актуальны рытм жыцця.
Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 мая.
Экскурсии проводим на белорусском, русском, польском языках.