У Доме-музеі Адама Міцкевіча адкрылася персанальная выстаўка жывапісу мастака Віктара Сагановіча. Выстаўка называецца “Вершажывапіс. Саюзам пэндзля і пяра”. Ураджэнцы г.п. Целеханы (Брэская вобласць) мастак Віктар Сагановіч і паэтэса Таццяна Цыркунова вырашыліся на эксперымент: на выстаўцы прадстаўлены 32 карціны мастака, а пад імі тэксты Таццяны Цыркуновай, прысвечаныя тэматыцы палатна. Сярод выстаўленых карцін ёсць і віды Навагрудка, бо Віктар Сагановіч удзельнічаў тут у шэрагу пленэраў.
На прэзентацыі выстаўкі, якую наведалі дзесяткі навагрудчан, у тым ліку супрацоўнікі мясцовага тэлебачання і газеты, была добразычлівая сяброўская атмасфера. Выстаўка будзе працаваць да сярэдзіны красавіка. Запрашаем!
Экскурсии проводим на белорусском, русском, польском языках.